Новости Гродно. 14.09.2022. Неисправное печное отопление стало причиной 70 пожаров в регионе
Тема дня
Карыстанне няспраўным пячным ацяпленнем і парушэнне правілаў яго эксплуатацыі. З апачатку года ў Прынёманні такія прычыны прывялі да ўзнікнення звыш 70-і пажараў. Большая частка ўзгаранняў была зафіксавана ў зімовы і веснавы перыяд. Аднак і сёлетняй восенню некалькі аналагічных трывожных сігналаў паступіла ў дзяжурную службу 101. Цягам верасня для ліквідацыі пажараў з-за няспраўных печаў выратавальнікам давялося выязджаць на выклікі ў Воранаўскім і Гродзенскім раёнах.
Все новости в Сентябре