Новости Гродно. 02.09.2022. Сельхозпредприятия всё активнее отводят поля под подсолнечник
Тема дня
Сельгаспрадпрыемствы ўсё больш актыўна адводзяць палі пад сланечнік. Свой алей - альтэрнатыва ўкраінскаму і расійскаму. Жмых - бялок для кармоў, які раней актыўна закупляўся ў суседзяў. Акрамя таго, гэта расліна - выдатны меданос. У гэтым годзе сланечнік расце на 6,7 тысячах гектараў, самыя вялікія палі — у Гродзенскай і Гомельскай абласцях. Дарэчы, на палях Гродзенскай птушкафабрыкі летась сланечнік займаў 150 гектараў, сёлета ўжо 170. Гаспадарка спецыялізуецца не толькі на птушцы, ёсць буйная рагатая жывёла і вялікае пагалоўе свінняў. А для іх бялковы корм і духмяны сланечнікавы алей - незаменныя. Збіраць ураджай пачнуць ужо ў сярэдзіне верасня.
Все новости в Сентябре