29.05.2017. Аварии в Лиде
Тема дня
Новымі фактамі ДТЗ і двумя смяротнымі зыходамі папоўніліся зводкі Дзяржаўтаінспекцыі. Так, у Лідзе вадзіцель “Пежо” не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на абочыну і там збіў веласіпедзістку. Ад атрыманых траўм 65-гадовая жанчына памерла на месцы. Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся ў гэтым жа раённым цэнтры: кіроўца “Фольксвагена” сутыкнуўся з двума матацыклістамі. Вадзіцель не саступіў дарогу ўладальнікам “Кавасакі”. З-за ДТЗ двухколы транспарт загарэўся. У выніку аварыі адзін з байкераў памёр. Бальнічным ложкам скончылася і дарожнае здарэнне з удзелам дзіцяці ў Гродзенскім раёне.
Все новости в Мае