24.05.2017. Пляжный сезон
Тема дня
У Гродзенскай вобласці завершана падрыхтоўка пляжаў да новага купальнага сезона. У абласным цэнтры вызначаны 4 афіцыйныя месцы адпачынку: цэнтральны, Ласосна, Пышкі, а таксама ля Юбілейнага возера. Папулярнае ў гродзенцаў Румлёва з-за асаблівасцей падводнага рэльефу і адсутнасці бяспечнага пад’езду да берага, афіцыйны статус не атрымае. Затое ў гэтым сезоне на цэнтральным пляжы з’явяцца гандлёвыя кропкі.
Все новости в Мае