04.05.2017. БРСМ. 33-я конференция
Тема дня
Ажыццявіць 15 добрых спраў адмыслова да 15-годдзя найбуйнейшай моладзевай арганізацыі краіны вырашылі гродзенскія актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Юбілей, да слова, плануецца адзначыць маштабнымі мерапрыемствамі ўвосені. Гэтыя і іншыя планы на найбліжэйшы час абмеркавалі ўдзельнікі 33-й справаздачна-выбарчай канферэнцыі абласнога камітэта БРСМ. Акрамя таго, дэлегаты з усіх раёнаў Прынёмання падвялі вынікі і адзначылі дасягненні арганізацыі за апошнія тры гады. Было агучана таксама і імя новага выконваючага абавязкі першага сакратара Гродзенскага абкама БРСМ.
Все новости в Мае