23.05.2017. Конференция по охране труда
Тема дня
Спецыялісты Беларусі і Расіі абмяркоўваюць накірункі паляпшэння заканадаўства ў сферы аховы працы. У Гродне распачала работу 14-ая канферэнцыя “Удасканаленне падыходаў да забеспячэння аховы працы ў арганізацыях. Вопыт Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі”. Цягам двух дзён спецыялісты дзвюх краін будуць абменьвацца вопытам па пытаннях аховы жыцця і здароўя грамадзян у працэсе працоўнай дзейнасці. А таксама абмяркуюць накірункі далейшага збліжэння і ўніфікацыі працоўнага заканадаўства краін.
Все новости в Мае