02.05.2017. Библиотека им.Карского. Акция к 9 Мая
Тема дня
Галоўнае майскае свята – Дзень Перамогі – рыхтуюцца адзначыць у Прынёманні. Розныя акцыі і святочныя сустрэчы ўжо гэтымі днямі ладзяцца ва ўсіх кутках нашай вобласці. Аб старце адмысловага марафону да Дня Вялікай Перамогі аб’явіла таксама Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага. Сумесна з мясцовым аддзяленнем Беларускага фонду міру яны зладзілі шэраг тэматычных выстаў, а таксама імпрэз, на якіх, безумоўна, запрасілі і шаноўных ветэранаў. Далучыцца да мерапрыемстваў усе жадаючыя могуць цягам гэтага тыдня.
Все новости в Мае