10.05.2017. Филины в зоопарке
Тема дня
Упершыню за ўсю гісторыю Гродзенскага заапарка: у мясцовых пугачоў – папаўненне. Сваіх малеч бацькі ахоўваюць вельмі старанна і да дзетак нікога не падпускаюць. Таму супрацоўнікі заапарка пакуль толькі гадаюць, якога полу птушаняты. Зрэшты, гэта стане вядома ўжо днямі, калі маленькіх заходнесібірскіх пугачоў пераселяць у асобную клетку. Хутчэй за ўсё, зрабіць гэта будзе няпроста, і спецыялісты зараз прадумваюць магчымыя варыянты рассялення птушынай сям’і.
Все новости в Мае