24.11.2016. Спасение школьниц в Щучине
Тема дня
Дзякуючы неабыякавасці прахожага ўдалося пазбегнуць няшчаснага выпадку на гарадскім вадаёме ў Шчучыне. Дзве сямігадовыя дзяўчынкі накіроўваліся ў мясцовы дом культуры на творчы гурток. Дарога праходзіла праз дамбу штучнага возера. Адна з сябровак паслізнулася і скацілася ў ваду, другая паспрабавала дапамагчы, але не ўтрымалася на нагах і таксама аказалася ў вадаёме. У гэты час побач быў мясцовы жыхар, які дарэчы працуе ў міліцыі. Мужчына кінуўся на дапамогу і па чарзе выцягнуў дзяцей. У вадзе дзяўчынкі знаходзіліся не больш хвіліны, таму медыцынская дапамога не спатрэбілася.
Все новости в Ноябре