09.11.2016. Профсоюзный молодежный совет
Тема дня
За вырашэнне надзённых праблем студэнцкай і працоўнай моладзі актыўна ўзяліся прафсаюзы. Так, на пачатку восені прадстаўнікі абкама прафесійных саюзаў правялі маніторынг сацыяльнай адаптацыі маладых педагогаў у нашым рэгіёне. Правяралі, у прыватнасці, тое, як выконваюцца ўстаноўленыя ў нашай краіне сацыяльныя гарантыі ў адносінах да спецыялістаў, якія прыехалі працаваць па размеркаванні. Выяўленыя недахопы ліквідаваны, і зараз прафсаюзныя актывісты ў галіне адукацыі падводзяць вынікі праведзеных праверак. А таксама высвятляюць, з якімі яшчэ цяжкасцямі сутыкаюцца студэнты і маладыя спецыялісты ў рэальным жыцці.
Все новости в Ноябре