23.11.2016. Марафон БРСМ
Тема дня
“Усе фарбы жыцця для цябе”. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі завяршыў дабрачынны марафон. Да мерапрыемства, якое доўжылася амаль месяц, далучыліся ўсе раёны Гродзеншчыны. А фінальнай кропкай акцыі стаў вялікі канцэрт. Агульнымі намаганнямі ўдалося сабраць больш 1500 беларускіх рублёў і безліч запатрабаваных дзецьмі рэчаў. Гэтыя сродкі бліжэйшым часам будуць перададзены ў школу-інтэрнат у Ашмянах. Яшчэ сродкі пойдуць на падтрымку дзяцей з іншых сацыяльных устаноў або з малазабяспечаных сем’яў.
Все новости в Ноябре