23.11.2016. 25-я сессия Совета депутатов
Тема дня
Пытанні імпартазамяшчэння, укаранення інавацыйных тэхналогій і рэалізацыя Дэкрэта №6 “Аб падтрымцы прадпрымальніцтва ў малых гарадах і сельскай мясцовасці”, разгледзелі на 25-й сесіі абласнога Савета дэпутатаў. Цікаўнасць да гэтых эканамічных накірункаў прадыктавана магчымасцю стварыць у рэгіёне дадатковыя працоўныя месцы і выйсці прыватным прадпрыемствам на новыя рынкі збыту. У абмеркаванні важных накірункаў развіцця рэгіёна прынялі ўдзел і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Все новости в Ноябре