10.11.2016. Зимние осадки
Тема дня
Надвор'е, якое зараз пануе ў Прынёманні, больш характэрна для канца лістапада, паведамляюць сіноптыкі. За мінулыя суткі вобласць літаральна засыпала снегам. Больш усяго ападкаў выпала у Шчучыне – да 13 сантыметраў, у Гродне, Навагрудку і Ваўкавыску таўшчыня снежнага покрыва была 10 сантыметраў. Аднак, гэта не выклікала ўскладнення дарожнай сітуацыі. Асноўныя магістралі і дарогі напярэдадні былі апрацаваны рэагентамі, таму снег на іх не затрымаўся.
Все новости в Ноябре