Новости Гродно. 28.11.2018. Выборы кандидатов в молодежный парламент
Тема дня
Выбары кандыдатаў у моладзевы парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў прайшлі ў адукацыйных установах горада і раёнаў. Па іх выніках у рэгіянальную структуру ўвойдуць звыш 120-і чалавек. З іх ліку ўпершыню будуць сфарміраваны дзве палаты: вучнёўская і студэнцкая. Ужо напачатку снежня маладыя дэпутаты збяруцца на ўстановачную сесію, якая распачне работу парламента 4-га склікання. Яго галоўнай функцыяй стане выпрацоўка сацыяльна значных прапаноў і наватарскіх ідэй, якія будуць карыснымі для развіцця Прынёманскага краю.
Все новости в Ноябре