Новости Гродно. 01.11.2018. Съезд хирургов Республики Беларусь
Тема дня
Хірургічныя аперацыі, якія будуць праводзіць робаты. Такая перспектыва на рэгіянальным узроўні, сярод іншых тэм, прагучала на з’ездзе хірургаў Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства, якое сёлета праходзіць у 16 раз і сабрала лепшых хірургаў нашай краіны, а таксама вядучых спецыялістаў Расіі, Украіны, Польшчы, Грузіі і Германіі, прымае Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Да слова, падобнае мерапрыемства ў горадзе над Нёманам не праводзілася вось ужо 20 год. Таму, як прагназуюць эксперты, зробленыя ў Гродне заявы стануць сапраўды прарыўнымі і значнымі для сучаснай медыцыны.
Все новости в Ноябре