Новости Гродно. 26.11.2018. Каша из 420-килограммовой тыквы
Тема дня
Кашу са славутага гіганцкага гарбуза – агароднага цуда, якое выгадавалі на сваім участку дачнікі Сяргей і Людміла Гаўраніны, зварылі ў Гродзенскім раёне. Пакаштаваць незвычайны пачастунак з плода з рэкорднай вагой у 420 кілаграмаў мелі магчымасць усе ахвотныя на восеньскім кірмашы, арганізаваным і праведзеным у агра-турыстычным комплексе ля абласнога цэнтра. Так па-асабліваму смачна і каларытна на Гродзеншчыне праводзілі апошнія дні лістапада.
Все новости в Ноябре