Новости Гродно. 05.11.2018. Новый налоговый центр открылся в Лиде
Тема дня
Новы цэнтр абслугоўвання падаткаплацельшчыкаў адкрыўся ў Лідзе. Такая структура пачала функцыянаваць на базе раённай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах. Гэты цэнтр, які стаў другім па ліку на Гродзеншчыне, прызваны выканаць наступную функцыю: спрасціць кантакты паміж спецыялістамі-падаткавікамі і грамадзянамі. Цяпер атрымаць кансультацыі па пытаннях падачы дэкларацый і правесці адміністрацыйныя працэдуры лідчанам будзе больш камфортна, а галоўнае, хутка. Зрабіць гэта дапамогуць 15 вопытных экспертаў, якія цяпер будуць працаваць у асобным памяшканні.
Все новости в Ноябре