Новости Гродно. 26.11.2018. Представители Ассоциации польского бизнеса с визитом на Гродненщине
Прадстаўнікі Асацыяцыі польскага бізнесу – кіраўнікі буйнейшых прыватных кампаній Падлясскага ваяводства, наведалі Гродзеншчыну з азнаямленчым візітам. Рамкі паездкі прадугледжвалі знаёмства з патэнцыялам і дзейнасцю шэрагу дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, у тым ліку з замежным капіталам, якія месцяцца на тэрыторыі рэгіёна. Падсумавала візіт сустрэча ў аблвыканкаме, пад час якой былі абмеркаваны ўмовы прыцягнення польскіх інвестыцый у беларускую эканоміку.
Все новости в Ноябре