Новости Гродно. 28.05.2024. День пограничной службы отметили в Гродно
Пад іх абаронай рубяжы Радзімы – 28 мая прафесійнае свята ў беларускіх пагранічнікаў. Дату ў нашай краіне захавалі з часоў СССР, а лепшыя баявыя традыцыі - прымножылі. Кантраляваць рубяжы дапамагаюць сучасныя тэхналогіі, найноўшае абсталяванне і, безумоўна, прафесіяналы сваёй справы, якім сёння даводзіцца несці службу ў няпростых умовах. Словы падзякі ў адрас пагранічнікаў і ўрачыстасці ў іх гонар - сёння па ўсёй краіне. Мерапрыемствы традыцыйна пачаліся з ускладання вянкоў і кветак да мемарыялаў воінаў, якія аддалі жыццё, абараняючы рубяжы Радзімы.
Все новости в Мае