Новости Гродно. 21.05.2024. Сложная пожароопасная обстановка сохраняется в лесах Принеманья
Складаная пажаранебяспечная абстаноўка захоўваецца ў лясах Прынёмання. У 5 раёнах абвешчаны перадапошні ў шкале рызыкі ўзнікнення ўзгаранняў - чацвёрты - клас пажарнай небяспекі. У шасці захоўваецца 3 клас. Кароткачасовыя дажджы, якія прайшлі напярэдадні на асобных участках, сітуацыю істотна не палепшылі. Галоўнае, па словах спецыялістаў лясной гаспадаркі, у такі крытычны перыяд – скараціць да мінімуму чалавечы фактар. Таму зараз асабліва пільна адсочваецца, як насельніцтва прытрымліваецца абмежаванняў і забароны на наведванне лясоў.
Все новости в Мае