Новости Гродно. 10.05.2024. В Гродно отметили День Победы
79 мірных гадоў. Беларусь адзначыла адно з самых важных для краіны свят – Дзень Перамогі. З мая 45-га прайшлі дзесяцігоддзі, а Вялікая Айчынная вайна па-ранейшаму застаецца болем краіны. Да гэтага часу, дзякуючы расследаванню крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, адкрываюцца страшныя яе старонкі. І кожная такая - доказ велізарнай цаны Перамогі і неабходнасці не паўтараць крывавых падзей. Захаванне міру стала адной з галоўных тэм урачыстасцей, якія 9 Мая былі арганізаваны па ўсёй рэспубліцы. Чырвонай стужкай яна праходзіла і ў час святкавання Дня Перамогі ў Гродне.
Все новости в Мае