Новости Гродно. 07.05.2024. В Гродненской области продолжают чествовать ветеранов Великой Отечественной войны
Урачысты марш для тых, хто гераічна набліжаў Перамогу, гучаў у Гродне. Напярэдадні 9 мая па ўсёй вобласці прадаўжаецца марафон віншаванняў ветэранаў Вялікай Айчыннай. Тых, хто можа расказаць праўду пра ваенныя падзеі і гераізм савецкага народа, з кожным годам усё менш. Таму каштоўнасць такіх сустрэч невымерна высокая. Кожны дзень дэлегацыі ездзяць па адрасах, каб уручыць падарункі і чарговы раз падзякаваць за мір. 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - той выпадак, калі слоў падзякі шмат не бывае.
Все новости в Мае