Новости Гродно. 02.05.2024. Сотрудники органов внутренних дел проводят комплекс проверочных мероприятий в период посевной
Праца ў палях зараз ідзе ўвесь светлавы дзень. На сённяшнюю раніцу яравых культур на Гродзеншчыне пасеяна звыш 70% ад плана, які сёлета складае 328 тысяч гектараў. Акрамя ранніх зерневых і зернебабовых, прынёманскія аграрыі ўжо справіліся з сяўбой ільну і цукровых буракоў. Зараз сілы кінуты на кукурузу, бульбу і агародніну. Гаспадаркі пачалі сеяць грэчку і рыхтуюцца да першага ўкосу траў. Праца аграрыяў пад увагай не толькі кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый, але і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Іх задача - мінімізаваць крымінагенныя рызыкі і папярэдзіць правапарушэнні ў галіне. У час пасяўной кампаніі ва ўсіх раёнах вобласці яны штодзень праводзяць рэйды.
Все новости в Мае