Новости Гродно. 22.06.2022. Пришкольный лагерь "Республика Наследие"
Тема дня
“Рэспубліка Спадчына» - так называецца лагер, які функцыянуе на базе гродзенскай сярэдняй школы №8. Штогод педагогі прапануюць дзецям самыя розныя заняткі, якія дазваляюць не толькі адпачыць, але і правесці канікулы з карысцю. Гэтым летам, у рамках года гістарычнай памяці, у лагеры створаны атрад "Гісторыкі". Настаўнікі з дапамогай інфармацыйных тэхналогій расказваюць дзецям аб нашай краіне, яе традыцыях, культуры і розных старонках гісторыі. У працэс уключаюцца і самі школьнікі. Так, да Дня усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа юныя "Гісторыкі" падрыхтавалі прэзентацыю. Апошнія праўкі ўносілі на вачах нашай здымачнай групы.
Все новости в Июне