Новости Гродно. 20.06.2022. Защита прав людей с ограниченными возможностями
Тема дня
Беларусь можа быць узорам для многіх краін свету ў пытаннях абароны правоў людзей з абмежаваннямі. Такое меркаванне выказаў намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў рамках выязнога пасяджэння Рэспубліканскага Міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў, якое прайшло ў Астраўцы. Падобныя выезды спецыялістаў ўжо адбыліся ў Брэсцкі і Гомельскі рэгіёны. Гэтым разам прадстаўнікі Савета знаёміліся з сацыяльнымі аб'ектамі і інфраструктурай, адаптаванай пад патрэбы пэўнай катэгорыі грамадзян-жыхароў Гродзеншчыны, на прыкладзе горада-атамшчыкаў. Па словах віцэ-прэм'ера, у краіне ў цэлым і на месцах многа робіцца для людзей з інваліднасцю. Але на гэтым нельга спыняцца.
Все новости в Июне