Новости Гродно. 08.06.2022. Летний отдых детей в библиотеке №2
Тема дня
Летні адпачынак і аздараўленне дзяцей набірае абаротаў. У яго арганізацыі прымаюць удзел розныя аддзелы, камітэты, установы і спецыялісты. Сваю адмысловую праграму ў час школьных канікулаў прапануюць і гродзенскія бібліятэкары. Пры падрыхтоўцы і правядзенні летніх мерапрыемстваў спецыялісты ўлічваюць узрост, інтарэсы, захапленні юных хыхароў Прынёмання. Так, у Гродзенскай бібліятэцы нумар 2 маленькіх наведвальнікаў цягам лета чакаюць конкурсы, гульні, віктарыны і сустрэчы, якія не толькі цікавыя, але і пазнавальныя. Тэматычныя мерапрыемствы ва ўстанове ўжо стартавалі.
Все новости в Июне