Новости Гродно. 15.06.2022. 18 июня состоится IV съезд РОО «Белая Русь»
Тема дня
18 чэрвеня пройдзе 4-ы з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Удзел у маштабным форуме возьмуць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны. Для падвядзення вынікаў пяцігодкі і абмеркавання новых напрамкаў дзейнасці арганізацыі ў сталіцу рэспублікі накіруюцца і 49 дэлегатаў Прынёмання. Для некаторых такое мерапрыемства стане дэбютным, многія паўтораць вопыт удзелу ў падобных маштабных форумах. Але па адназначным меркаванні гродзенцаў, з’езд дасць адказы на самыя надзённыя задачы і пытанні развіцця масавага рэспубліканскага грамадскага руху і дазволіць сфарміраваць актуальны курс работы “Белай Русі” на наступныя пяць год.
Все новости в Июне