Новости Гродно. 10.06.2022. Лучших выпускников школ Гродненщины чествовали в областной филармонии
Тема дня
Дзень развітання з дзяцінствам. Выпускнікі школ Гродзеншчыны – а гэта больш за 5 тысяч 750 11-цікласнікаў - на парозе дарослага жыцця. Сёння - 10 чэрвеня - у сярэдніх адукацыйных установах рэгіёна прайшлі цырымоніі ўручэння атэстаў, а вечарам ужо ўчарашніх школьнікаў чакаюць выпускныя балі. Па традыцыі, уладальнікі залатых і сярэбраных медалёў першымі прымалі віншаванні ад прадстаўнікоў улады. Урачыстая цырымонія ўручэння заслужаных узнагарод лепшым выпускнікам гродзенскіх школ, гімназій, ліцэя і вучылішча алімпійскага рэзерву адбылася ў абласной філармоніі. Павіншаваць моладзь са значнай у іх жыцці падзеяй, а таксама ўручыць атэстаты асаблівага ўзору, прыйшлі прадстаўнікі ўлады, рэктары вышэйшых навучальных устаноў.
Все новости в Июне