22.02.2017. Туристы безвизовые.
Тема дня
Плынь бязвізавых турыстаў, якія едуць у Гродна за новымі ўражаннямі, не прыпыняецца. З канца кастрычніка мінулага года, з моманту, калі ўступіў у сілу адпаведны Указ Прэзідэнта аб бязвізавым уездзе, у абласным цэнтры і Гродзенскім раёне пабывалі ўжо больш за чатыры з паловай тысячы замежнікаў з 32-х краін свету. Неўзабаве распачнецца турыстычны сезон, і, як чакаецца, замежных гасцей у нас стане яшчэ больш. Да гэтага неабходна рыхтавацца загадзя – вырашылі мясцовыя спецыялісты ў турыстычнай галіне. У прыватнасці, па выніках праведзенага аналізу быў выкрыты недахоп кваліфікаваных экскурсаводаў. Каб выправіць сітуацыю, у Гродне ўпершыню арганізавалі курсы экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Гэтымі днямі 19 слухачоў завяршаюць сваё навучанне і атрымліваюць пасведчанне спецыялістаў.
Все новости в Феврале