01.02.2017. ЧП на Азоте
Тема дня
Здарэнне на “Гродна-Азоце” - тут адбылася ўцечка вадкага аміяку. Спецыялісты прадпрыемства, абласная служба ратавання, а таксама эксперты лабараторыі экалагічнага маніторынгу сцвярджаюць, для ўсялякай панікі няма падстаў.
Надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні каля 17.25. Вадзіцель грузавіка іншай арганізацыі, які прыбыў на тэрыторыю “Гродна-Азота” для загрузкі прадукцыі, паехаў пад забараняючы знак і збіў трубу з аміякам пад ціскам. Такое тлумачэнне даецца на афіцыйным партале прадпрыемства. Трубаправод быў неадкладна адключаны. Небяспечная зона агароджана.
Все новости в Феврале