09.02.2017. Госконтроль в сфере образования
Тема дня
У 2017-м Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці правядзе комплексную праверку сферы адукацыі. Да кантрольных мерапрыемстваў далучацца таксама і прадстаўнікі органаў пракуратуры. Грунтоўны аналіз эфектыўнасці дзеяння той ці іншай галіны ў рэгіёне праводзіцца штогод. Так, летась дэталёва правяралі спорт і культуру. У выніку ў гэтых сферах былі выяўлены істотныя парушэнні бюджэтнага заканадаўства. Аб планах і задачах, якія стаяць перад Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці, падчас адмысловай сустрэчы з журналістамі расказаў новы старшыня галоўнага кантрольнага органа Прынёмання Анатоль Дарожка.
Все новости в Феврале