17.02.2017. Итоговая коллегия ЖКХ
Тема дня
Павышэнне эфектыўнасці працы пры агульным зніжэнні затрат – гэта даручэнне кіраўніка дзяржавы сёння асабліва востра стаіць перад сферай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пэўныя поспехі дасягнуты. Так, за мінулы год прадпрыемствам ЖКГ у Прынёманні ўдалося сэканоміць 36 мільёнаў беларускіх рублёў. Працягваецца работа па павышэнні якасці аказваемых насельніцтву паслуг. Тым не менш, аналіз зваротаў грамадзян на прыёмах розных узроўняў паказвае, што гэта сфера застаецца адной з самых праблемных. Аб дасягненнях, вострых момантах, актуальных задачах і планах на 2017-ты год гаварылі ўдзельнікі выніковай калегіі.
Все новости в Феврале