06.02.2017. Выставка "Коложский благовест"
Тема дня
У Гродне стартавалі мерапрыемствы ў рамках 16-га міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”. Па традыцыі, фэст будзе напоўнены вялікім музычным кантэнтам. Але, як абяцаюць арганізатары – не толькі: у рамках вялікага культурнага форуму пройдуць цікавыя сустрэчы і плённыя дыскусіі, тэматычныя кінапаказы і адмысловыя выставы. Адной з першых, якая і распачала святочную праграму ў рамках Каложскага Благавесту, стала экспазіцыя пад назвай “Прыгажосць Божага свету”. Экспазіцыю падрыхтавалі выхаванцы гродзенскага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Прамень”.
Все новости в Феврале