Новости Гродно. 27.04.2022. Дебютная фотовыставка Марии Кудинюк
Тема дня
Студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Купалаўскага
ўніверсітэта Марыя Кудынюк прэзентуе дэбютную фотавыставу, якая атрымала назву "Гродзенскія
паштоўкі". Работы 21-гадовай аўтаркі размешчаны ў галерыі заслужанага
аматарскага калектыву Беларусі народнага фотаклуба “Гродна”, удзельніцай якога
яна з’яўляецца. У сферы творчых інтарэсаў дэбютанткі - жывапіс, графіка,
акварэль і, вядома ж, фатаграфія. Для шырокага азнаямлення даступны каля 50 работ,
якія былі зроблены на працягу двух апошніх гадоў.
Все новости в Апреле