Тема дня
Алея
гістарычнай памяці з'явілася ля форта №2 паблізу вёскі Навумавічы Гродзенскага
раёна. Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны былі забіты больш за 23 тысячы
ваеннапалонных, вязняў канцлагераў і мірных жыхароў. У памяць ахвяр нацызму на
пляцоўцы каля форта высадзілі 25 ліп. Гэта алея дала старт рэспубліканскай акцыі
"Тыдзень лесу", прысвечанай сёлета Году гістарычнай памяці. Як
абвешчана, у рамках дабраахвотнага марафону на тэрыторыі Прынёмання падобныя пасадкі
пройдуць у шэрагу знакавых месцаў.