Новости Гродно. 01.04.2022. Памятную доску Ренальду Кнышу открыли в Гродно
Тема дня
На сцяне дома №4 па вуліцы Кірава ў Гродне ўстанавілі мемарыяльную дошку Рэнальду Кнышу. Заслужаны трэнер БССР, і СССР, Ганаровы грамадзянін горада Гродна жыў тут з 1944 па 1971 год. На ўрачыстым адкрыцці памятнай дошкі чалавека з бліскучай біяграфіяй, неардынарнага педагога, выдатнага трэнера прысутнічалі родныя, калегі, вучні, паслядоўнікі. Для іх – як і для ўсіх гродзенцаў – ён займаў асаблівае месца ў гісторыі прынёманскага спорту.
Все новости в Апреле