Тема дня
Настальгію па дзяцінстве,
калі, умоўна, “дрэвы былі вялікімі”, а сапраўдным шчасцем было з ранку да
вечара гуляць у класікі, хованкі ці казакоў-разбойнікаў - фатограф з Мінска Надзея
Дзегцярова адлюстравала ў сваіх чорна-белых здымках. Настальгічны праект
прадоўжыўся амаль дзесяць год, і яго вынікам стала фотавыстава, якая атрымала
назву “Вуліцы дзяцінства”. Аўтарская экспазіцыя гэтымі днямі прадстаўлена ў
горадзе над Нёманам.