Новости Гродно. 25.03.2024. У белорусских школьников начались весенние каникулы
У школьнікаў распачаліся вясеннія канікулы, якія працягнуцца па 31 сакавіка. Амаль 8,5 тысяч юных жыхароў рэгіёна адпачнуць за гэты час у прышкольных, спартыўна-аздараўленчых лагерах - такіх будзе працаваць 229. На працягу тыдня для хлопчыкаў і дзяўчат запланаваны цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. Акрамя таго, упершыню на Гродзеншчыне на гэтых канікулах арганізавана праца лагера з дзённым знаходжаннем для дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі развіцця.
Все новости в Марте