Новости Гродно. 25.03.2024. Остаётся неделя до даты окончательного расчёта с бюджетом физических лиц по подоходному налогу
Застаецца тыдзень да даты канчатковага разліку з бюджэтам фізічных асоб па падаходным падатку за папярэдні каляндарны год. Гэта тычыцца грамадзян, якія летась мелі даходы з-за мяжы або за мяжой, атрымалі ў падарунак больш за 10 431 рублёў, прадалі два і больш аўто, а таксама - нерухомасць. Акрамя таго да канца сакавіка беларусы ўпершыню павінны будуць заплаціць падатак на "звышпрыбыткі". Павялічаная стаўка закране тых, хто мае сукупныя гадавыя даходы больш чым 200 тысяч рублёў. Да гэтай сумы падатак будзе складаць 13%, звыш 200 тысяч рублёў – 25%.
Все новости в Марте