Новости Гродно. 15.03.2024. В День Конституции Республики Беларусь работники прокуратуры вручили паспорта 14-летним подросткам
15 сакавіка Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі. Асноўны закон у нашай краіне быў прыняты 30 гадоў таму. А вось Дзень Канстытуцыі адзначаецца 25-ты раз. Дваццаць гадоў таму па ініцыятыве рэспубліканскага саюза моладзі напярэдадні дзяржаўнага свята ўпершыню правялі ўсебеларускую патрыятычную акцыю "Мы - грамадзяне Беларусі!", у час якой заслужаныя людзі ўручаюць юным беларусам пашпарты. Пастаянныя яе ўдзельнікі - работнікі органаў пракуратуры. У Гродне штогод 15 сакавіка яны арганізуюць святочнае мерапрыемства, дзе ва ўрачыстай атмасферы 14-гадовыя падлеткі атрымліваюць свой галоўны асабісты дакумент.
Все новости в Марте