Новости Гродно. 04.03.2024. Белорусской милиции исполнилось 107 лет
107 гадоў на варце аховы правапарадку. Чацвёртага сакавіка прафесійнае свята адзначае беларуская міліцыя. Першая старонка ў яе гісторыі была напісана 4-га сакавіка 1917-га. За больш чым векавую гісторыю яе супрацоўнікі не раз даказалі вернасць Радзіме і свайму народу і гатоўнасць у любы час змагацца са злачыннасцю і адстойваць інтарэсы грамадзян. З гонарам усе выклікі часу перанесла і міліцыя Гродзеншчыны. Забяспечыла яна спакой і бяспеку жыхароў рэгіёна і ў час сёлетняй электаральнай кампаніі. Свой прафесіяналізм супрацоўнікі органаў унутраных спраў штогод пацвярджаюць вынікамі, у тым ліку і за мінулы год.
Все новости в Марте