Новости Гродно. 27.03.2020. Республиканская акция "Неделя леса"
Тема дня
Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу” стартуе 28-га сакавіка і прадоўжыцца да 4 красавіка. Цягам “зялёнага тыдня” на ўборку тэрыторый і высадку новага лесу выйдуць каля 8,5 тысяч жыхароў Гродна і раёнаў. Дарэчы, сёлета яна стартуе раней звычайнага з-за цёплага надвор’я. Так, у вобласці плануецца высадзіць 24 мільёна маладых дрэў, большасць - у рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”. Кацярына Бенадысюк даведалася, як рыхтуюцца да маштабнай акцыі і хто ўжо прыступіў да абнаўлення зялёнага фонду рэгіёна.
Все новости в Марте