Новости Гродно. 17.03.2020. Вынесен приговор женщине, "заминировавшей" ночной клуб
Тема дня
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес вердыкт па справе аб заведама лжывым паведамленні аб замініраванні. Інцыдэнт адбыўся 15-га снежня мінулага года. Маладая жанчына (у стане алкагольнага ап’янення) каля аднаго з начных клубаў абласнога цэнтра патэлефананавала ў міліцыю і паведаміла, што там рыхтуецца выбух. У выніку - былі эвакуіраваны 70 наведвальнікаў установы. Але пад час абследавання тэрыторыі клуба - небяспечныя прадметы не былі выяўлены.
Все новости в Марте