Новости Гродно. 24.03.2020. Соцслужбы и волонтеры оказывают помощь пожилым людям
Тема дня
Сацыяльныя службы Гродзеншчыны аказваюць дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы лекаў, прадуктаў і тавараў першай неабходнасці. Такое рашэнне прынята Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны з мэтай дадатковай прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі. Падтрымку акажуць работнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Такіх у нашым рэгіёне - 19. Дапамагаць супрацоўнікам службаў будуць валанцёры БРСМ і Чырвонага Крыжа, што дазволіць ахапіць увагай максімальную колькасць насельніцтва.
Все новости в Марте