Новости Гродно. 16.03.2020. Брифинг. Текущая ситуация по коронавирусу
Тема дня
У кожным раёне Гродзенскай вобласці на базе бальніц створаны інфекцыйныя стацыянары на выпадак выяўлення пацыентаў з падазрэннем на каронавірус. На дадзены момант патрэба ў задзейнічанні такіх ложкаў існуе ў трох аддзяленнях: Ваўкавыскай, Ашмянскай і Смаргонскай ЦРБ. Гродзенская абласная інфекцыйная бальніца перакваліфікавана і працуе як шпіталь, тады як профільная функцыя дадзенай медустановы часова спынена. Такая інфармацыя ў шэрагу іншай даведзена экспертамі ў рамках брыфінгу, прысвечанага бягучай сітуацыі па каронавірусе.
Все новости в Марте