Новости Гродно. 29.04.2019. Пропавшего без вести мужчину нашли мертвым в реке
Тема дня
Жыхар аграгарадка Пескі Мастоўскага раёна, які з 14 красавіка лічыўся прапаўшым без вестак, знойдзены мёртвым. Цела мужчыны ў рацэ Зэльвянка ўбачыла мясцовая жыхарка, якая пасвіла гусей недалёка ад населанага пункта. Жанчына патэлефанавала ў службу 102. На месца была выклікана аператыўная група і супрацоўнікі вадалазна-выратавальнай службы. Акалічнасці і прычыны смерці мужчыны 1969 года нараджэння на дадзены момант высвятляюцца.
Все новости в Апреле