Новости Гродно. 25.04.2019. Инвестиции в строительстве Гродненского онкоцентра
Тема дня
Кувейцкі фонд арабскага эканамічнага развіцця мае намер прафінансаваць будаўніцтва Гродзенскага анкацэнтра. Гаворка ідзе аб суме 50 мільёнаў долараў. Аб гэтым на сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама заявіў кіраўнік дэлегацыі Кувейцкага фонду – Нават аль-Махамель. Напярэдадні, у Мінску прайшла сустрэча гасцей з прадстаўнікамі Міністэрства фінансаў і Міністэрства аховы здароўя Беларусі, пад час якой абмяркоўваліся дэталі і кошт праекта. Пасля дэлегацыя пабывала на будаўнічай пляцоўцы будучага анкацэнтра – у Гродзенскай гарадкой клінічнай бальніцы №3.
Все новости в Апреле