Новости Гродно. 22.04.2019. Фильм ТРК "Вся правда о БелАЭС"
Тема дня
Гатоўнасць першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы складае 90%. Мяркуецца, што да канца красавіка завершыцца зборка рэактара, а таксама будуць гатовы неабходныя тэхналагічныя сістэмы для праведзення іспытаў. Будаўніцтва першай БелАЭС вядзецца пад пільным кантролем айчынных і міжнародных экспертаў. Між тым, градус напружання вакол гэтай важнай будоўлі нашай краіны не падае. Паставіць кропку ва ўсіх пытаннях – галоўнае з якіх: бяспека станцыі, паспрабавалі і журналісты Тэлерадыёкампаніі “Гродна”. У гэтыя хвіліны завяршаецца мантаж фільма “Уся праўда пра Беларускую атамную электрастанцыю”.
Все новости в Апреле