Новости Гродно. 17.04.2019. Наводили порядок на территории ТРК Гродно
Тема дня
У рамках рэспубліканскага суботніка – 20 красавіка – на ўборку тэрыторый пасля зімы выйдуць жыхары Гродзенскай вобласці. Увагай шматлікіх працоўных дэсантаў будуць ахоплены ўсе раёны Прымёмання, план і аб’екты зацверджаны. Як чакаецца, сёлета, папярэдне, на Гродзеншчыне ўдзельнікамі рэспубліканскага суботніка стане звыш 300 тысяч жыхароў вобласці, што на 4 тысячы больш, чым летась. Напярэдадні маштабнага мерапрыемства, навядзеннем парадку на сваёй вялікай падведамаснай тэрыторыі заняліся і супрацоўнікі Тэлерадыёкампаніі “Гродна”.
Все новости в Апреле