Новости Гродно. 25.08.2022. В Беларуси стартует акция «Внимание – дети!»
Тема дня
З 25-га жніўня за неўключанае святло фар аўтамабілісты могуць быць аштрафаваны. Напярэдадні новага навучальнага года ў краіне стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!". Да 5 верасня інспектары ДАІ будуць ва ўзмоцненым рэжыме весці кантроль за выкананнем хуткаснага рэжыму, правілаў перавозкі дзяцей і праезду пешаходных пераходаў і двароў, а таксама правядуць шэраг прафілактычных акцый з дзецьмі і бацькамі. Мэта рэспубліканскай акцыі - максімальна скараціць колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх.
Все новости в Августе